Абаронца застаецца ў клубе яшчэ на сезон!

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» рады абвясціць пра падаўжэнне кантракта з абаронцай Яўгеніяй Сцяпанавай (1995, 175).

23-гадовая баскетбалістка гуляе ў складзе «Цмокаў» з 2014-га года. У мінулым сезоне абаронца набірала 4.9 ачка, 3.7 падборы і 0.9 перахопаў ў сярэднім за 19.48 хвіліны.

Яўгенія Сцяпанава:

«Цмокі» бяруць удзел у добрых моцных лігах, а сёлета яшчэ і вяртаюцца ў Еўракубак. Гэта яшчэ адзін шанец праявіць і праверыць сябе. Адчуваю, што яшчэ магу тут развівацца і выходзіць на новы прафесійны узровень.
Ад новага сезона я чакаю яшчэ больш за зладжаную камандную працу і як мага больш перамог у Еўракубку і Ўсходне-Еўрапейскай лізе. Будзем імкнуцца радаваць заўзятараў, сябе, трэнерскі штаб і клуб.

Спонсары і партнёры