Усе ў Clever Irish Pub!

На гэтым тыдні жаночая зборная Беларусі пачне выступ на чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў Чэхіі. На групавым этапе наша нацыянальная каманда згуляе са зборнымі Славакіі, Турцыі і Італіі. 

Разам з Clever Irish Pub мы запрашаем усіх на сумесны прагляд матча зборнай у суботу, 17 чэрвеня: Беларусь згуляе са Славакіяй. Пачатак гульні - 13:30. Просім усіх жадаючых забраняваць месца па тэлефоне: +375 25 942-08-07. 

Мы разграем сярод усіх прысутных некалькі фірмовых прызоў "Цмокі-Мінск". Таксама ў выпадку перамогі зборнай Беларусі паб Clever падорыць кожнаму заўзятару куфаль фірмавага пеністага напою.

Clever Irish Pub - гэта першы класічны ірландскі паб у цэнтры Мінска, размешчаны на Гікала, 5. У меню - сэндвічы, стэйкі і мноства фірмовых напояў.

Сачыце за навінамі ў нашым мерапрыемстве на Facebook ды ў Вконтакте.

Фота: Беларуская федэрацыя баскетбола; Clever Irish Pub

Спонсары і партнёры