Нашыя дзяўчыны здабылі тры перамогі ў трох матчах і сталі першымі на турніры ў Літве.

У рамках перадсезоннай падрыхтоўкі жаночая каманда «Цмокі-Мінск» прыняла ўдзел у міжнародным турніры ў Літве. Дзяўчыны правялі тры матчы супраць суперніц з Латвіі і Расіі.

Першую гульню жаночая каманда «Цмокаў» праводзіла супраць латышскай «Ліепая». Мінчучкі разграмілі суперніц – 90:32. А самай эфектыўнай баскетбалісткай стала Вікторыя Гаспер -12 ачкоў, 7 падбораў, 1 перадача, 2 перахопы.

Другая гульня была супраць знаёмай нам курскай «Інвенты», якую нашая каманда выйграла кідком на апошняй секундзе авертайма – 78:79. Як і ў папярэднім матчы лепшай у складзе «Цмокаў» была Вікторыя Гаспер - 29 ачкоў і 12 падбораў.

Матч за першае месца дзяўчыны праводзілі супраць курскага «Дынама». Ва ўпартым змаганні «Цмокі» змаглі вырваць перамогу ў гэтай сустрэчы і заваяваць «золата» турніру - 81:77.

І зноў самым эфектыўным гульцом у складзе «Цмокі-Мінск» стала Вікторыя Гаспер - 28 ачкоў, 7 падбораў, 2 перадачы, 2 перахопы. Ленка Бартакова аформіла 16 ачкоў, 3 падборы, 7 перадач, 3 перахопы. Рэйчал Терыёт з 13 ачкамі, 4 падборамі, 3 перадачамі, 2 перахопамі.

Спонсары і партнёры