Беларуская каманда правядзе ў сталіцы Японіі тры таварыскія матчы. Гэтыя сустрэчы стануць адным з этапаў падрыхтоўкі да лістападаўскіх матчаў кваліфікацыі ЧЭ-2019.

Жаночая зборная Беларусі сёння адправілася ў Токіа, дзе ў бліжэйшыя дні правядзе тры таварыскія сустрэчы. Як адзначыла трэнер нацыянальнай каманды Наталля Трафімава, у Японію адправіліся галоўным чынам маладыя гульцы. Трэнерскі штаб разглядае гэта як магчымасць паглядзець гатоунасць бліжэйшага рэзерву для траплення ў ростар асноўнай каманды.

Нашую каманду ў складзе зборнай прадстаўляюць Кацярына Рыбалка і Анастасія Сушчык.

Гульні пройдуць 27, 29 і 31 мая.

Склад каманды: Алёна Голубева, Ганна Брыч, Вольга Зюзькова, Наталля Гарбачова, Кацярына Рыбалка, Анастасія Сушчык, Яніна Інкіна, Марына Крэс, Марына Івашчанка, Марыя Папова, Дар'я Магаляс, Арына Масько.
Галоўны трэнер — Наталля Трафімава
Трэнер — Аляксей Пынцікаў

Спонсары і партнёры