У нацыянальнай каманды вялікія праблемы на Еўрабаскеце.

Сёння жаночая зборная Беларусі правяла другі матч на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі. Падначаленыя Наталлі Трафімавай не перамаглі Славакію - 59:68.

Пасля няўдачы са зборнай Італіі (60:80) трэнерскі штаб змяніў стартавую пяцёрку: з першых хвілін замест Вікторыі Гаспер на пляцоўцы з'явілася Марына Крэс. На працягу першай паловы беларускі былі наперадзе, але пасля вялікага перапынку аддалі перавагу і ў выніку саступілі. У панядзелак зборную Беларусі чакае матч супраць Турцыі, які можа стаць апошнім для нашай каманды на турніры.

Цэнтравая "Цмокі-Мінск" Вікторыя Гаспер правяла сёння на пляцоўцы 23 хвіліны, за якія набрала 9 ачкоў і зрабіла 5 падбораў.

Славакія - Беларусь - 68:59 (15-16, 17-17, 19-11, 17-15)
Беларусь: 
Сныціна (12), Папова (10 + 6 падбораў), Ліхтаровіч (9 + 6 падбораў + 5 перадач), Зюзькова (3), Крэс (1 + 7 падбораў); Бэнтлі (10), Гаспер (9 + 5 падбораў), Рыцікава (4), Інкіна (1).

Спонсары і партнёры