Вікторыя Гаспер набрала 2 ачка і 4 падбора.

Сёння ў Чэхіі стартаваў жаночы чэмпіянат Еўропы па баскетболе. Наша зборная ў першым матчы не змагла перамагчы каманду Італіі - 60:80.

Першая палова гульні прайшла без вялікіх праблем, але бліжэй да вялікага перапынку італьянкі выйшлі наперад, а скончылі другую чвэрць з перавагай у 10 ачкоў. Беларускі, якія мелі праблемы з рэалізацыяй далёкіх кідкоў, не змаглі зламіць ход сустрэчы ў трэцяй чвэрці, а ў выніку саступілі з розніцай у 20 ачкоў.

Цэнтравая "Цмокі-Мінск" Вікторыя Гаспер выйшла ў стартавым складзе і набрала 2 ачка, здзейсніла 4 падбора і 1 блок-шот.

Заўтра, 17 чэрвеня, зборная Беларусі правядзе матч супраць Славакіі. Мы запрашаем усіх у мінскі паб Clever (Гікала, 5), каб паглядзець гульню і падтрымаць нашу нацыянальную каманду разам. Падрабязней пра гэта тут.

Італія - Беларусь - 80:60 (16-18, 12-20, 12-26, 20-16)
Беларусь:
Сныціна (13), Ліхтаровіч (7), Зюзькова (7), Гаспер (2 + 4 падбора + 1 перадача + 1 блок-шот), Папова (2 + 6 падбораў); Бэнтлі (17), Крэс (5 + 7 падбораў), Рыцікава (5), Інкіна (2), Філончык (0).

Спонсары і партнёры