Нацыянальная каманда саступіла Турцыі ў сваім апошнім матчы.

19 чэрвеня прайшлі матчы чэмпіянату Еўропы сярод жаночых каманд. Зборная Беларусі саступіла суперніцам з Турцыі і не прабілася ў чвэрцьфінал.

Турчанкі, якія датэрмінова забяспечылі сабе месца ў плэй-оф, лідаравалі на працягу ўсёй гульні, паступова павялічваючы перавагу. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі задзейнічаў усіх гульцоў, якія знаходзяцца ў заяве, але каманда саступіла - 74:88. Цэнтравая “Цмокі-Мінск” Вікторыя Гаспер адзначылася 2 ачкамі, 3 падборамі, перадачай і перахопам за 12 хвілін на пляцоўцы.

Зборная Беларусі не здабыла ніводнай перамогі на групавым этапе і скончыла выступ на чэмпіянаце Еўропы.

Беларусь - Турцыя - 74:88 (14-20, 23-27, 11-19, 26-22)
Беларусь:
Ліхтаровіч (12), Сныціна (9), Папова (5), Гаспер (2 + 3 падбора + 1 перадача + 1 перахоп), Зюзькова (2); Бэнтлі (15 + 7 падбораў + 5 перадач), Івашчанка (9), Голубева (8), Рыцікова (4), Крэс (4), Інкіна (2), Філончык (2).

Спонсары і партнёры