Заўтра нашая цэнтравая Вікторыя Гаспер разам з нацыянальнай камандай выйдзе на пляцоўку Палаца спорту!

14 лютага жаночая зборная Беларусі правядзе апошні хатні матч кваліфікацыі Еўрабаскету-2019 супраць нацыянальнай каманды Польшчы. Вікторыя Гаспер трапіла ў выніковы склад каманды.

Нагадаем, што 10 лютага беларускі саступілі лідару групы «В» – зборнай Турцыі (54:64). Польская каманда, у сваю чаргу, перамагла эстонак (87:68).

Пасля трох кваліфікацыйных матчаў нашыя дзяўчыны займаюць другі радок у сваёй групе з 2 перамогамі і 1 паразай. На першым радку з 3 перамогамі размясцілася турэцкая каманда.

Гульня са зборнай Польшчы адбудзецца ў сераду ў 19:00 у сталічным Палацы спорту. Квіткі на матч ужо прадаюцца на Ticketpro, кошт - ад 3 да 5 рублёў.

Фота: Беларуская федэрацыя баскетбола

Спонсары і партнёры