Нашы дзяўчыны правядуць трэці матч запар за тры дні, але пра паразу думак нават няма.

«Цмокі» паспяхова завяршылі другі тур Еўрапейскай лігі перамогамі над шведскім «А3 Баскетам» і гродненскай «Алімпіяй». А зараз жаночая каманда адпраўляецца ў Брэст. Матчы нацыянальнага чэмпіянату ў апошні месяц перад новым годам будуць праходзіць часцей, таму гульнявой практыкі да больш топавых клубных турніраў звышдастаткова.

Падначаляныя Андрэя Ваўлева ўжо сустракаліся з брэсцкай «Вікторыяй» у гэтым сезоне. Літаральна тыдзень таму «Цмокі» адзначыліся буйнай перамогай над сваімі суперніцамі з горада над Бугам. У гэты раз заданне ўскладняецца, таму што сталічны калектыў падыдзе да матча не ў лепшай форме – нагрузкі і гульнявы час у Еўрапейскай лізе атрымалі ўсе баскетбалісткі. Аднак, для нас ёсць плюс. Трэнер «Вікторыі» Надзея Камянец не зможа дапамагчы камандзе, таму што паляцела на стажаванне ў Штаты. Такое паслабленне, хоць і ў трэнерскім штабе, усё адно адаб'ецца на гульні берасцеек.

«Вікторыя» – гэта грунт леташняй зборнай U16, там таксама выступаюць дзяўчынкі са зборнай U17. І ім усім дапамагае Дар'я Панасюк, самая старэйшая ў камандзе. Берасцейкі замацаваліся ў сярэдзіне турнірнай табліцы, але, хутчэй за ўсё, гэта ненадоўга.

У хатняй гульні мы перамаглі «Вікторыю» з адрывам у «+50». Аднак тады галоўны трэнер задзейнічаў усю каманду. Нашы легіянеры правялі на пляцоўцы большую колькасць часу, зрабіўшы вяртанне ў гульню супернікаў немагчымым. Але і з выхадам рэзерву вынік сустрэчы не пацярпеў змен.

У мінулы раз Андрэй Ваўлеў зрабіў стаўку на вялікіх, але, магчыма, што ў гэтым матчы дасць адпачыць Гаспер і Мураўскай разам з Маккрей. Гэта выдатны момант для нашай моладзі, якая атрымае гульнявую практыку і будзе максімальна гатова да хуткіх матчаў Еўракубка.

У гэту сераду «Цмокі» гуляюць з «Віслай» у рамках Кубка Еўропы, таму матч ў Брэсце будзе яшчэ адной добрай рыхтавальнай фазай.

Турнірная табліца чэмпіянату Беларусі:

Таксама перамога над Брэстам забяспечыць «Цмокі» першае месцаа у табліцы, якае ў нас спрабуюць адабраць і «Алімпія», і «Гарызонт».

«Вікторыя» – «Цмокі»
Час: 18-00
Лакацыя: Брэст, спарткомплекс Вікторыя

Спонсары і партнёры