У суботу нашыя дзяўчыны правялі апошнюю гульню другога этапу нацыянальнага чэмпіянату. «Цмокі-Мінск» былі мацнейшымі за гарадзенскую «Алімпію».

Абедзве каманды выдалі рэзультатыўны старт, скончыўшы першую чвэрць з лікам 21:23 на карысць мінчанак. Але ўжо ў другой чвэрці гаспадыні змаглі зачыніцца ў абароне, зрабіць рывок 7-0 і падысці да вялікага перапынку з камфортнымі «+9» на табло.

Напачатку трэцяй дзесяціхвілінкі высілкамі Вікторыі Гаспер, Алы Мураўскай і Марыі Чарамісінай атрымалася скараціць адставанне да 1 ачка. Але «Алімпія» працягвала ўпірацца – 5 ачкоў Вольгі Капыловай ізноў дазволілі гаспадыням уцячы наперад – 62:56.

Развязка гульні наступіла ў апошняй частцы сустрэчы. Кай Джэймс адпрацавала ў фарбе, Кацярына Рыбалка дакладна кідала з-за дугі і пасля трох хвілін сустрэчы нашая каманда захапіла лідарства – 69:64.

Праўда, утрымаць гэтую хісткую перавагу ніяк не атрымоўвалася. За 2 хвіліны да канца лік на табло быў 77:78 на карысць гасцей. Паўтары хвіліны каманды не маглі набраць ачкі і толькі фол Марыі Чарамісінай дазволіў Гродна зраўняць лік. Праўда, практычна адразу вымусіўшы суперніц сфаліць на сабе. Вікторыя Гаспер, падабраўшы мяч пасля няўдалых штрафных у нашым выкананні, прынесла мінчанкам 2 ачкі і…тут жа сфаліла. Але на фоне стомленасці і напругі дасведчаная Наталля Дашкевіч не трапіла свае кідкі. 78:80 і мы сканчаем другі этап на першым месцы ў турнірнай табліцы.

Кай Афі Джэймс скончыла гульню з  25 ачкамі і  9 падборамі, Вікторыя Гаспер - 15 + 5 падбораў, Кацярына Рыбалка - 13 + 5 падбораў + 7 асістаў.

Алімпія – Цмокі-Мінск 78:80 (21-23, 22-11, 19-22, 16-24)

Cтатыстыка

Спонсары і партнёры