Новая жаночая каманда ў беларускім чэмпіянаце



Галоўная ВНУ краіны супольна з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск» ствараюць новую жаночую каманду. Плануецца, што канчатковы ростар будзе сфарміраваны цягам бліжэйшых тыдняў з самых таленавітых маладых дзяўчын. Каманда возьме ўдзел у Вышэйшай лізе чэмпіянату краіны ўжо ў сезоне 2019/20.

Старшыня баскетбольнага клубу «Цмокі-Мінск» Юрый Іванавіч Шакола:
Сёння знакавы дзень для клубу: мы скончылі фарміраванне структуры нашага жаночага баскетболу. На працягу пяці гадоў мы развівалі жаночы баскетбол у дзіцячай школе і зараз падышлі да наступнага этапу.

Рады, што наша пачынанне падтрымаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і даў магчымасць паўдзельнічаць у праекце па стварэнні жаночай моладзевай каманды, якая, па сутнасці, будзе з'яўляцца фарм-клубам. Тут будуць сканцэнтраваны маладыя дзяўчыны, якія змогуць падцягнуць сваё майстэрства і рэальна прэтэндаваць на ключавыя ролі ў галоўнай камандзе. 

Мы ўдзячныя за падтрымку гэтага праекту Міністэрству адукацыі Рэспублiкi Беларусь і Беларускай федэрацыi баскетболy.