Новы форвард у нашай камандзе



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і беларус Уладзімір Верамеенка сёння падпісалі пагадненне пра супрацу.

Кар'ера дасведчанага беларуса пачалася ў родным Гомелі ў далёкім 1998 годзе. Наступныя тры гады Уладзімір правёў у Беларусі, змяняючы РШВСМ на гомельскі «Сож» і «Спартак-кандытар». І ў 2002 годзе перабраўся ў Расію: 2 гады аддаў саратаўскаму «Аўтадору» і яшчэ 2 «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. Менавіта з піцерцамі ён стаў пераможцам Еўралігі ФІБА, паказаўшы статыстыку ў 12,6 ачкі і 5,5 падборы. 2006 год мог стаць пераломным для беларуса: ён быў задрафтаваны камандай NBA Washington Wizards, але гулец вырашыў працягнуць кар'еру ў Піцеры. Праўда, ненадоўга: каманда была прызнана банкрутам і Верамеенка адправіўся на 2 гады працягваць кар'еру ў «Хімкі».

У сезон 2008/09 гулец перабіраецца ў казанскі УНІКС. У складзе каманды ён правёў 6 сезонаў і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубку Расіі, а таксама Еўракубку ў 2011 годзе.  Потым у кар'еры былі Турцыя (Basketbol Kulubu), Італія (Grissin Bon Reggio Emilia) і Германія (Brose Baskets Bamberg). У лістападзе 2017 года Уладзімір падпісвае кантракт з «Ніжнім Ноўгарадам», а на наступны год перабіраецца ў кіпрскі AEK.

Сярэдняя статыстыка гульца ў АЕКе: 10.4 ачка, 8.5 падбораў і 1.6 асіста.

Уладзімір Верамеенка:
Я трэнераваўся на працягу лета, таму, калі Расціслаў патэлефанаваў з такой прапановай – не адмовіўся. Гутарка пра такую магчымасць быў яшчэ летась, а цяпер усё склалася, і я прыехаў.

Калі казаць пра партнёраў і каманду, то я ведаю некаторых хлопцаў, супраць якіх даводзілася гуляць. Ну а высновы пра каманду можна будзе зрабіць крыху пазней. Я ж буду на максімуме сваіх магчымасцяў аддавацца камандзе і клубу.