Новы цэнтр у жаночай камандзе



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» дамовіўся пра супрацу з амерыканскай цэнтравой Адэрай Чыдом.

Адэра нарадзілася 19 ліпеня 1995 года ў Окландзе, Каліфорнія. Сваю баскетбольную кар'еру пачала ў старэйшай школе Bishop O’Dowd. Потым былі чатыры гады ў NCAA за ўніверсітэт Duke і драфт у трэцім раўндзе (31) у Atlanta Dream, WNBA. Але практычна адразу амерыканка адправілася ў Еўропу. Сезон 2017/18 яна правяла ў Cinkarna Celje з якой стала чэмпіёнкай першай славенскай баскетбольнай лігі, а ў 2018/19 гуляла ў AO Dafni Agioy Dimitriou у грэчаскакай лізе.

Статыстыка цэнтравой: 16.3 ачка, 11 падбораў, 2.1 блокшоты (лепшы паказнік лігі), 2.6 асісты ў сярэднім за гульню.