Новы гулец жаночай каманды - Брытні Джонс!



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і амерыканская разыгрываючая Брытні Джонс будуць супрацоўнічаць бліжэйшы год.

Брытні пачала баскетбольную кар'еру ў адной са старэйшых школ Чыкага. Пасля чаго паступіла ва Універсітэт Алабамы і 4 гады выступала за мясцовую каманду. Прафесійная кар'ера разыгрываючай пачалася ў адным з клубаў Пуэрта-Рыка. Потым быў пераезд у Еўропу: Грэцыя, Ісландыя, Румынія, Расія, Бельгія і цэнтральна-амерыканскі Сальвадор. Мінулы год Брытні пачала ў польскай «Сляза Вроцлаў», а потым перабралася ў грэцкі «Апоель». У 11 матчах яна адзначалася ў сярэднім 15.7 ачкамі, 3 падборамі, 2.8 асістамі і 2.1 перахопамі.