«Алімпія» не спыніла нашых дзяўчат



Жаночы чэмпіянат вярнуўся пасля вялікага перапынку і ў першай гульні новага году нашым дзяўчатам трэба было сустрэцца з «Алімпіяй».

Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Ала Мураўская (15+5 асістаў), Вікторыя Гаспер (12+11 падбораў), Даніэль Макрэй (11+7 падбораў).
«Алімпія»: Наталля Дашкевіч (16+6 падбораў), Вольга Капылова (13+8 падбораў), Надзея Надзежка (13+ 6 падбораў), Таццяна Чахоўская (13).

Ход гульні
Падначаленыя Андрэя Вавлева адразу ўзяліся за справу, аформіўшы рывок 14-0. «Алімпія» паспрабавала арганізаваць пагоню, але часу ў стартавым адрэзку ўжо не хапіла.

Мінчанкі працягнулі адрывацца ад суперніц і ў наступнай дзесяціхвілінцы, давёўшы перавагу да 18 ачкоў да вялікага перапынку. Акрамя таго, за 3 хвіліны да канца чвэрці на пляцоўцы з'явілася маладая Ірына Венская, якая адзначылася рэзультатыўнай перадачай і дакладным трохачковым.

Пасля вялікага перапынку гаспадыні крыху збавілі абароты, дазволіўшы «Алімпіі» скараціць адставанне да 8 ачкоў. Але ўпэўненыя дзеянні вопытных Гаспер, Мураўскай і Тэрыёт не дазволілі гарадзенскай камандзе прэтэндаваць на штосьці большае – 72:63.

Лічба
У трэцім матчы з сямі нацыянальнага першынства Вікторыя Гаспер афармляе дабл-дабл.

Статыстыка матчу