Пачынаем сезон у ВТБ з перамогі



«Енісей» - «Цмокі-Мінск» 81:86 (17-27, 24-21, 20-17, 20-21)
«Енісей»: Дасцін Хог (19+11 падборы), Ілля Папоў (17+7 падборы)
«Цмокі-Мінск»: Максім Салаш (26+5 падбораў +2 асісты), Крыс Клайбарн (16+5 падбораў +3 асісты)

«Цмокі» здабылі не самую простую перамогу ў Краснаярску - 81:86. «Енісей» падышоў да гульні са стратамі. У дзень гульні стала вядома, што з-за COVID-19 не згуляюць Міхал Кулагін, Аляксей Гудумак і Цімафей Якушын. Адчуў праблемы і амерыканец Кэран Джонсан. Па-за гульнёй знаходзіўся Сяргей Мітусаў. У адрозненні ад свайго візаві ў Расціслава Вергуна ў абойме былі ўсе 12 гульцоў, але адразу пасля начнога пералёту.

Першая палова сустрэчы скончылася з перавагай мінчан у 7 пунктаў, але пакідала шмат пытанняў. «Цмокі» стартавалі з рыўка 11-2, дзе Аляксей Трасцінецкі адзначыўся двума дакладнымі далёкімі кідкамі. Па пачатку мінчане шчыльна абараняліся, што прыносіла свае плады, але ў другой дзесяціхвілінцы нешта пайшло не так. Праблемы пад шчытамі і рэзультатыўныя дзеянні легіянераў дазволілі Краснаярску скараціць адставанне да вялікага перапынку - 48:41.

Ілля Папоў ледзь не стаў галоўным героем матча, набраўшы 9 ачкоў за трэцюю чвэрць. Ён прымусіў сфаліць Уладзіміра Верамеенкі і Макса Салаша і адправіў апошняга на лаўку з 4 персанальнымі заўвагамі. «Енісей» чапляўся за кожны мяч і двойчы адыгрываўся з «-14». А за 7 хвілін да канца Дасцін Хог зраўнаў лік - 70:70. Гэты момант мог стаць ключавым, калі б не Аляксей Трасцінецкі і яго «троха». 5 фалоў у Папова і Віктарава, дакладныя штрафныя Вовы Верамеенкі і апошнія кідкі Макса Салаша прывялі мінчан да першага поспеху - 86:81.




Макс Салаш стаў самым рэзультатыўным гульцом у складзе каманды, а Роб Лоўры адзначыўся дабл-даблам з 10 ачкоў і 11 перадач.

Stats

Наступны матч «Цмокі-Мінск» правядуць ужо ў гэту нядзелю з «Зенітам»!

Фота: бк «Енісей»