Падапечныя Ваўлева грамяць Брэст



Самыя рэзультатыўныя:
Ксенія Вабішчэвіч - 29 ачкоў, 8 падбораў і 5 асістаў
Кацярына Рыбалка - 23 ачкі, 7 падбораў і 4 асісты
Аляксандра Шаўчэнкf - 19 ачкоў, 8 падбораў і 5 асістаў

Падапечныя Андрэя Ваўлева ўшасцёх грамяць брэсцкую «Вікторыю» - 104:63.

У Брэсце прадказальна не было ніводнага лідара, бо ўжо ў сераду каманда пазмагаецца за выхад у наступны этап жаночага Кубку ФІБА-Еўропа. Так і не з'явіліся на паркеце Яна Макуца і Кацярына Карчэўская, якія значыліся ў заяўцы на гульню. Так што наш трэнерскі штаб згуляў 6 гульцамі, кожны з якіх правёў на паркеце не менш 25 хвілін.

«Цмокі» не аддалі суперніцам ні чвэрці, пераадолеўшы планку ў 50 ачкоў ужо да вялікага перапынку. Мінчанкі былі паспяховей і ў фарбе, і з перыметра, а таксама ўпэўнена дзейнічалі пасля памылак гульцоў «Вікторыі», набраўшы такім чынам 41 ачко.

«Цмокі» здабылі разгромную перамогу і ўжо рыхтуюцца да падарожжа ў Славакію.

Статыстыка матчу