Падарожжа ў Іспанію. Прэв'ю да матчу



Амаль месяц прайшоў з першага матчу «Цмокі-Мінск» супраць «Гернікі», за якія абедзве каманды паспелі пагуляць у нацыянальных чэмпіянатах. Калі Вы не чыталі прэв'ю з папярэдняй сустрэчы, то пераходзьце па спасылцы:
Лоінтэк Герніка Біскайя. Прэв'ю да матчу

А вось тут агляд гульні, у якой нашы дзяўчыны крыху саступілі ў канцоўцы сустрэчы:
У Іспаніі трэба адыгрываць усяго 5 ачкоў

За мінулы час «Герніка» паспела правесці 4 сустрэчы: дзяўчыны мінімальна саступілі аднаму з лідараў чэмпіянату «Авенідзе» (59:63) і «Гіпускоа» (67:70). Але гэтыя матчы былі ў снежні. У студзеньскіх сустрэчах іспанкі не прайгравалі: здабылі ўпэўненыя перамогі над «Аль-Касерасам» (81:50) і «Манн Філтэрам» (78:58). Зараз каманда Марыё Лопеса ідзе на 4 месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату краіны.

Падначаленыя Андрэя Ваўлева правялі на 1 сустрэчу менш, не саступіўшы ні разу. Асноўны склад каманды з'явіўся на паркеце толькі ў апошняй сустрэчы супраць брэсцкай «Вікторыі».
Нагадаем, што для праходжання ў наступны этап «Цмокам» трэба перамагаць з розніцай у 6 ачкоў і больш. Пры «+5» у нашай каманды, дзяўчыны адправяцца ў авертайм.

Матч «Герніка Біская» - «Цмокі-Мінск» пачнецца заўтра ў 22.00 па мінскім часе. Спадзяемся, што youtube-канал FIBA пакажа гульню ў прамым эфіры.