Падначаленыя Ваўлева ўпэўнена перамагаюць «Гарызонт»



Самыя рэзультатыўныя
«Гарызонт»: Баяна Стэванавіч (14+5 падбораў), Ганна Брыч (13), Крысціна Еўсейчыва (10+2 падборы).
«Цмокі-Мінск»: Вікторыя Гаспер (19+4 падборы), Даніэль Макрэй (14), Рэйчал Тэрыёт (14).

Ход гульні
У адрозненні ад матчу з гродненскай «Вікторыяй» на сённяшнюю сустрэчу Андрэй Ваўлеў заявіў усіх лідараў каманды. Апроч таго, на пляцоўцы з'явілася і наша новая амерыканка Шэнан Маккалум. Была ў пратаколе і Ірына Венская. «Гарызонт» жа, наадварот, не мог пахваліцца ростарам з 12 гульцоў: адсутнічалі Громік і Зюзькова.

«Цмокі» пачалі сустрэчу трохай ад Алы Мураўскай. Па ходу чвэрці такімі ж кідкамі адзначыліся Вікторыя Гаспер, Кацярына Рыбалка і яшчэ раз Мураўская. У «Гарызонта» ж была толькі адна няўдалая спроба з-за дугі. Дый рэзультатыўнасць сярэдніх кульгала: 6 з 15. Таму нядзіўна, што «Цмокі» адарваліся на 14 ачкоў ужо пасля першай дзесяціхвілінкі.

Наступныя 2 чвэрці «Цмокі» працягнулі ўцякаць ад суперніц, а Андрэй Ваўлеў выпускаў на пляцоўку маладых гульцоў лаўкі. Да апошняга адрэзку наша каманда вяла 25 ачкоў. У 4 чвэрці на пляцоўцы не з'явілася ніводнага гульца стартавай пяцёркі. Такім складам дзяўчыны дазволілі «Гарызонту» выйграць дзесяціхвілінку, але з розніцай усяго толькі ў адно ачко.

92:68 (24-13,27-21, 27-19, 14-15) і чарговая ўпэўненая перамога каманды Ваўлева.

Лічба
12 ачкоў набрала Шэнан Маккалум у сваім першым матчы за нашу каманду.

Статыстыка матчу