Параза ў авертайме



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзіслаў Блізнюк - 24 ачкі, 2 падборы і 6 асістаў
Данііл Барысевіч - 22 ачкі, 4 падборы і 4 асісты
Аляксей Навойчык - 18 ачкоў і 4 падборы

Рэзервовы склад «Цмокаў» саступае літоўскаму «Эжерунасу» у дадатковай пяціхвілінцы - 111:118.

Падапечныя Георгія Кандрусевіча саступалі па ходу сустрэчы 11 ачкоў, але на старце апошняй дзесяціхвілінкі зрабілі рывок 8-0. Гэта Данііл Барысевіч зарабіў «энд уан», Уладзіслаў Блізнюк рэалізаваў 2 штрафныя кідкі, а потым Аляксей Навойчык трапіў з перыметру. Мінчане адчулі, што могуць вярнуцца ў гульню і кінуліся ў пагоню. Галоўнай дзеючай асобай гэтай чвэрці стаў Данііл Барысевіч, які набраў 16 ачкоў за 10 хвілін і дапамог перавесці гульню ў авертайм – 101:101.

Аднак сіл на дадатковы час у хлопцаў не хапілі. «Цмокі» не змаглі навязаць суперніку змаганне ў фарбе і дапусцілі 5 рэзультатыўных атак «Эжэрунасу», тады як самі здзейснілі толькі 3 дакладныя кідкі з гульні. Выніковы лік 118:111 на карысць гаспадароў і ўжо праз тыдзень «Цмокі» завершаць першае кола NKL.

Cтатыстыка матчу