Пашумелі ў Galleria Minsk



Учора вечарам у гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» разам са сваім партнёрам кветкавай кампаніяй «Донна Роза» зладзілі сапраўднае баскетбольнае свята.

Голас хатніх матчаў Юры Кірдун радаваў гледачоў жартамі, конкурсамі і падарункамі, кампанія «Донна Роза» дарыла дзяўчынам кветкі, група падтрымкі запальвала на імправізаванай сцэне, а баскетбалісты моладзевай каманды «Цмокі-Мінск» запрашалі на матч.

Госці Galleria Minsk змаглі пазнаёміцца з нашай камандай, зрабіць яркія фатаграфіі і атрымаць зарад пазітыўных эмоцый. Фотарэпартажы шукайце тут і тут і глядзіце наша відэа:

А сёння мы спадзяёмся ўбачыць усіх гасцей мерапрыемства на матчы «Кіеў-Баскета» - «Цмокі-Мінск» у 19.30 на Falcon Club Арэне.