Пазмагаліся ў Нур-Султане



Самыя рэзультатыўныя
«Астана»: Джэрэмая Хіл (23+7 асістаў), Душан Рысціч (20+13 падбораў)
«Цмокі-Мінск»: Роберт Лоўры (20+8 асістаў), Дамінэз Барнэт (15+5 асістаў)

Матч у сталіцы Казахстана абяцаў быць складаным. Па-першае, «Астана» пакуль яшчэ не прайгравала дома. Па-другое, кадравыя страты ў нашых шэрагах прывялі да таго, што ў Нур-Султане на лаўцы знаходзілася толькі 10 гульцоў. Тром з іх было ўсяго 22 гады.

Першая палова сустрэчы складалася вельмі няўдала для мінчан. Пакуль «Цмокі» спрабавалі знайсці сваю гульню, «Астана» набірала пункты на табло. Пры гэтым у гасцей ляцела з перыметра: за першыя 10 хвілін гульні яны здзейснілі 5 дакладных далёкіх кідкоў. У нас за такі ж адрэзак быў толькі адзін ад Віталя Лютыча. Спрабуючы знайсці выхад са складзенага становішча, Расціслаў Вяргун стаў выпускаць на пляцоўку моладзь. Але ні Макс Лютыч, ні больш дасведчаны Алекс Гаўрылавіч ніяк не маглі спыніць Душана Рысціча. Цэнтравы адзначыўся 13 ачкамі і 7 падборамі за першую палову гульні. Джэрэмая Хіл, што выдаў 80% рэзультатыўнасць з дугі, пайшоў на перапынак з 14 пунктамі ў актыве. Было зразумела, што за 15 хвілін нашаму трэнерскаму штабу патрэбна нешта прыдумаць з атакай і патлумачыць, як гуляць супраць галоўных скорараў суперніка.

Чвэрць пасля перапынку ў нашай каманды атрымалася. Міркавіч адкрыў яе дакладным трохачковым, а Дамінэз Барнэт, двойчы здзейсніўшы 2 праходы пад кош гаспадароў, скараціў адставанне до 7 пунктаў. Нягледзячы на невялікі правал, які атрымаўся далей, мінчане датрывалі і пайшлі на апошнюю двуххвілінку з некрытычным адставаннем у 7 ачкоў.

Апошні адрэзак паказаў, што ў нашай каманды ёсць характар. Яўген Белянкоў і Роб Лоўры трапілі з перыметру і скарацілі адставанне да 1 рэзультатыўнай атакі. А потым экс-гулец «Астаны» набраў 5 ачкоў запар і ўпершыню ў гэтай сустрэчы вывеў «Цмокі» наперад. Але за хвіліну да канца Хіл зраўняў лік. Бранка Міркавіч, Дамінэз Барнэт і Роб Лоўры мелі магчымасць вырваць перамогу для сваёй каманды, але, на жаль, дакладным апынуўся толькі Малкальм Хіл,які зрабіў важны кідок. 91:89 і «Цмокі» вяртаюцца з Нур-Султана без пераможных ачкоў.

Наступны матч «Цмокаў» у Лізе ВТБ пройдзе 17 лістапада на Falcon Club Арэне. «Цмокі» прымуць «Енісей». У сераду ж падапечныя Расціслава Вергуна згуляюць на выездзе з «Леўскі Лукойлам» у рамках Кубку ФІБА-Еўропа.

«Астана» - «Цмокі-Мінск» 91:89 (28-17, 21-23, 28-23, 17-22)
«Цмокі-Мінск»: Барнэт (15+2 падборы +5 асістаў), Салаш (13+7 падбораў +7 асістаў), Белянкоў (3+3 падборы), Міркавіч (7+2 падборы +4 асісты), Гаўрылавіч (13+5 падбораў), Лютыч В (14+5 падбораў), Лоўры (20+8 асістаў), Рагазенка (2), Лютыч М (2)

Фота: прэс-служба «Астаны»