Пераможная абарона «Цмокаў»



«Цмокі-Мінск» - «Імпульс-БДУІР» - 65:48 (17-10, 15-7, 17-19, 16-12)
Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Цімафей Паралёў (15+6 падбораў), Давыд Адзіях (12), Вадзім Стубеда (10+5 падбораў)
«Імпульс-БДУІР»: Генадзь Захар (12+4 падборы), Максім Казлавец (12+4 падборы)

Рэзервовы склад «Цмокаў» упэўнена перайграў «Імпульс-БДУІР» на хатняй пляцоўцы - 65:48.

Гаспадары пачалі ўпэўненым рыўком 11-2. Наша каманда дэманстравала агрэсіўную абарону, дзякуючы чаму «Імпульс» здолеў набраць толькі 17 ачкоў за 20 хвілін.

У трэцяй дзесяціхвілінцы высілкамі Генадзя Захара і Максім Казлаўца змаглі мінімальна адыграць адставанне, але на агульным выніку гэта не моцна адбілася. У апошнім адрэзку «Цмокі» даціснулі суперніка і здабылі чарговую вікторыю.

Статыстыка матча