Пераможны тэмп



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзіслаў Блізнюк - 21 ачко, 2 падборы і 8 асістаў
Данііл Барысевіч - 16 ачкоў і 4 падборы
Раман Гесць - 10 ачкоў і 8 падбораў

Рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» не змяншае звароты і здабывае перамогу над «Рубонам» - 81:71 (18-17, 24-17, 16-22, 23-15).

У заяўцы на сённяшнюю сустрэчу адсутнічаў Віталь Лебедзеў, які атрымаў пашкоджанне ў гульні з БДУІРам. Затое з'явіўся Данііл Барысевіч, які толькі-толькі вяртаецца пасля змушанай паўзы.

Першая чвэрць прайшла ў даволі роўным змаганні: «Рубон» глядзеўся ледзь упэўненей у трохсекунднай зоне, «Цмокі» былі паспяховей на дузе.

У дэбюце наступнай дзесяціхвілінцы госці павялі «+6», але 2 запар дакладныя далёкія кідкі Рамана Гесця, і 5 ачкоў Уладзіслава Блізнюка вывелі ў лідары ўжо рэзерв.

Усё складалася на карысць мінчукоў апроч аднаго: «Цмокі» занадта часта гублялі мяч і гэтым нядрэнна карыстаўся «Рубон». Віцебск набраў 27 ачкоў са страт у гэтай сустрэчы і быў блізкі да таго, каб пераламаць ход гульні перад апошнім адрэзкам.

Вярнуў аднаасобнае лідарства сваёй камандзе Данііл Барысевіч, які набраў 7 неўзаемных ачкоў менш чым за 2 хвіліны. Але Максім Шустаў і Ягор Патупчык не здаваліся. Супольнымі высілкамі яны скарацілі адставанне да 2 пунктаў. Амаль паўтары хвіліны супернікі беспаспяхова расстрэльвалі кош адзін аднаго, пакуль Уладзіслаў Блізнюк не «знайшоў» фол на Віктары Аўсепяне. Наш абаронца паспее яшчэ запісаць на свой лік асіст і 2 дакладныя далёкія кідкі за апошнія хвіліны, а «Цмокі» здабыць чарговую няпростую перамогу – 81:71.

Статыстыка матчу