Перфоманс моладзі і чарговая перамога Андрэя Ваўлева



«Цмокі-Мінск» - «Вікторыя» - 98:76 (26-17, 28-16, 25-11, 19-32)
«Цмокі-Мінск»: Яна Макуца (18+12 падбораў), Кацярына Карчэўская (14+7 падбораў), Паліна Касцюкавец (12)
«Вікторыя»: Анастасія Фяклістава (19+4 падборы), Кацярына Новік (16+10 падбораў)

Падапечныя Андрэя Ваўлева на хатняй пляцоўцы перайгралі гродзенскую «Вікторыю» - 98:76.

Мінчанкі пачалі гульню рыўком 11-0 і завалодалі ініцыятывай у гэтай сустрэчы. Гродна, высілкамі Анастасіі Фякліставай, змаглі скараціць адставанне да «-1». Але ў канцоўцы першай чвэрці Кацярына Карчэўская здзейсніла 2 дакладныя кідкі з перыметра і вярнула лідарства гаспадыням.

У наступных 2 адрэзках мінчанкі працягнулі нарошчваць перавагу, давядучы розніцу ў ліку да «+35». Шмат чарнавой працы прарабіла Яна Макуца, страхуючы партнёрак пад шчытом і дазваляючы камандзе набіраць ачкі другога шанцу. Усё ішло да разгромнай перамогі, але ў апошнім адрэзку ў Гродна знайшоўся «рэзерв».

«Вікторыя» пачала апошнюю чвэрць з 6 неўзаемных ачкоў. Толькі далёкі дакладны кідок Каці Карчэўскай «размарозіў» лічбы мінчанак. І ўсё ж падапечныя Вікторыі Дацун выдалі неверагодна дзейсную чвэрць, набраўшы 32 пункты і не дазволіўшы мінчанкам забіць больш 17 ачкоў. На шчасце, перамогі ў асобнай чвэрці недастаткова для выніковай «вікторыі».

Яна Макуца скончыла гульню з дабл-даблам з 18 ачкоў і 12 падбораў, а ўсе 10 гульцоў «Цмокаў» на паркеце адзначыліся набранымі ачкамі.

Статыстыка матча