Першае падпісанне на сезон 19/20



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» падоўжыў пагадненне пра супрацу з амерыканскім форвардам Джамарам Абрамсам (29, 201).

Нагадаем, амерыканец прыйшоў у каманду ў лютым і паспеў стаць лепшым гульцом у матчы з «Зенітам». Але з-за пашкоджання выбыў з нашай абоймы да канца гэтага сезону.  

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
Рады, што ў нас атрымалася дасягнуць дамоўленасці з Джамарам. Прафесіяналізм і чалавечыя якасці, праяўленыя за час, праведзены з камандай, дазваляюць спадзявацца, што ён стане значным набыццём для клубу і важнай часткай новай каманды, якую мы будуем.

Жадаем яму хутчэйшага выздараўлення і чакаем на пляцоўцы.