Першая параза рэзерву



«Цмокі-Мінск» - «Гродна-93» - 80:86 (19-14, 27-23, 22-22, 12-27)
Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Цімафей Паралёў (20+8 падбораў), Аляксей Навойчык (14+6 падбораў)
«Гродна-93»: Іван Каляеў (24+ 8 падбораў +3 асісты), Ягор Патупчык (19)

Падапечныя Георгія Кандрусевіча не справіліся з зоннай абаронай «Гродна-93» і саступілі з лікам 80:86.

Гаспадары ўпэўнена глядзеліся ў першай палове: добра рухалі мяч, рэзультатыўна атакавалі і агрэсіўна дзеялі ў абароне. Да вялікага перапынку іх перавага складала 11 ачкоў.

Карэктывы ўнёс апошні адрэзак. Гродна сабралася і якасна адпрацавала ў абароне, дазволіўшы суперніку набраць 12 ачкоў. Рывок падапечных Дзмітрыя Кузьміна 9-0 дазволіў гасцям практычна зраўняць лік, а паспяховыя дзеянні Максіма Шустава, які набраў 7 ачкоў запар у апошнія 2 хвіліны, прынеслі перамогу.

Статыстыка матча