ЕЖБЛ. «Цмокі» перамаглі «А3 Баскет»



«Цмокі» пачалі другі тур Еўрапейскай лігі з матчу супраць асноўных канкурэнтаў па групе «А». «А3 Баскет» паспяхова правёў першы этап, здабыўшы тры перамогі запар і заняўшы першы радок турнірнай табліцы. «Агнядышныя» размясціліся на другім месцы з такой жа колькасцю перамог.

Сустрэча паміж нашымі дзяўчынамі і прадстаўніцамі шведскага баскетболу канчаткова вырашала, хто зойме пануючыю пазіцыю ў пуле. 

Андрэй Ваўлеў вырашыў выставіць на матч не зусім звычайную стартавую пяцёрку. Вікторыя Гаспер выходзіла дапамагаць камандзе з лаўкі запасных.

Стартавая пяцёрка «Цмокаў»:Даніэла Маккрэй, Ала Мураўская, Рэйчал Тэрыёт, Ленка Бартакова, Яўгенія Сцяпанава.

Стартавая пяцёрка «А3 Баскет»: Сандра Хэнсан, Холі Мершон, Эма Дэгбеон, Аліса Лоўранс, Тыфані Браўн.

Ініцыятыву ў матчы з першых хвілін захапілі нашы гульцы. Бартакова віртуозна камандавала астатнімі баскетбалісткамі, а «А3 Баскет» не спраўляўся з праходамі суперніц. «Цмокі» паспяхова згулялі на гэтым кампаненце, неадкладна прынясучы ў скарбонку рэзультатыўныя балы. Да канца першай чвэрці шведскі калектыў даў рады хваляванню і пачаў больш упэўнена дзеяць у абароне. Гэта акупілася толькі ў другім гульнявым адрэзку, калі апаненты «агнядышных» эфектыўна гулялі на перахопах і хуткіх адрывах.

Андрэй Ваўлеў скарыстаў вялікіх, у тым ліку і Вікторыю Гаспер з лаўкі запасных. Выдатна ў гульню ўпісалася Вабішчэвіч. Ксенія ізноў стала вельмі каштоўным актывам. Баскетбалістка нашай каманды завяршыла сустрэчу з чатырма рэалізаванымі кідкамі з перыметру. Ала Мураўская ў адсутнасць Гаспер аднаасобна кантралявала абарону «фарбы» і наступ «Цмокаў». 

У канчатковым выніку Мураўская і Макрэй ваявалі ў другой палове гульні за тое, хто ж набярэ большую колькасць ачкоў. Аднак Вікторыя Гаспер, якая выходзіла на замены, апынулася больш рэзультатыўнай, чым Алла Мураўская з 12 ачкамі, прынясучы камандзе 13 ачкоў.

Пасля вялікага перапынку «А3 Баскет» усё больш аказвалі ціск на гульцоў нашай каманды, прэсінгуючы і прымушаючы губляць мяч у простых сітуацыях. Колькасць страт «Цмокаў» і забітых ачкоў пасля гэтых страт выдатна адбілася на ліку для шведскага калектыву. У пэўны момант яны былі блізкія да таго, каб абысці падапечных Ваўлева – заставалася адыграць усяго пяць ачкоў. Але ўпэўненыя дзеянні Гаспер, Мураўскай і Макрэй зрабілі розніцу ў ліку зноў недасягальнай.

У апошняй чвэрці нашым гульцам патрабавалася толькі ўтрымаць атрыманую перавагу, чаму яны ўсё-такі далі рады, хоць і з невялікімі цяжкасцямі. Наастатку Ваўлеў выпусціў на пляцоўку моладзь, якая аддзімалася за фінальны лік.

«+15» – такі адрыў «А3 Баскет» адыграць не змаглі нават за астатнія дзве хвіліны сустрэчы. Такім чынам «Цмокі» занялі першае месца ў групе «А» Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі. Даніэла Маккрэй стала самым эфектыўным гульцом матча, завяршыўшы гульню з 22 ачкамі, 9 падборамі, 1 перадачай, 5 перахопамі.

Ужо заўтра «Цмокі» правядуць апошні матч у туры з гродненскай «Алімпіяй». Матч пачнецца ў 13:15 і пройдзе ў комплексе «Мінск-2006» (вул. Уральская 3А).