Планы на прадсезонку



Трэнерскі штаб асноўнай, жаночай і мужчынскай каманд «Цмокі-Мінск» падзяліліся сваімі планамі па прадсезоннай падрыхтоўкі.

Vergun

Галоўны трэнер асноўнай каманды «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:

Каманда працуе практычна ў поўным складзе. Трэнерскі штаб вельмі задаволены таму, з якой самааддачай гульцы ўліліся ў працэс, і бачна, што ўсe поўныя жадання праявіць сябе. Але вядома, наперадзе вялікі кавалак працы і зараз рана рабіць нейкія высновы.

Першыя кантрольныя гульні запланаваны ў Літве ужо ў гэтыя выходныя. Спрабуем пабудаваць свой каляндар так, што сіла суперніка будзе павялічвацца ад матчу да матчу і 1 верасня мы згуляем з камандай ўзроўню Еўракапу «Летувасам Рытасам». Потым у нас будзе адрэзак у Мінску, а з 6 па 9 верасня возьмем удзел у турніры ў Ліепаі.

По вяртанню плануем адразу адправіцца ў Магілёў, дзе будзем рыхтавацца да Кубку Беларусі і старту ў кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў.

Vavlev

Галоўны трэнер жаночай каманды «Цмокі-Мінск» Андрэй Ваўлеў:

Мы вырашылі нашу асноўную праблему з цэнтравой і цяпер знаходзімся на зборах у Лідзе. Што да складу, то ў параўнанні з мінулым сезонам, нас пакінула Ганна Лапо і Насця Сушчык. Абедзве адправіліся ў Літву. Так што ёсць шанец у маладзейшых дзяўчынак.

Напачатку верасня мы правядзём таварыскія гульні ў Латвіі з «ТТТ Рыгай», у Літве з «Кібіркштысам» і, магчыма, «Шаўляем. Яшчэ нас чакае невялікі турнір у Любліне.

Kondrusevich

Галоўны трэнер рэзервовай каманды «Цмокі-Мінск» Георгі Кандрусевіч:

Да новага сезона мы падыходзім са значнымі змяненнямі ў складзе. З моладзевых каманд да нас перайшлі Вадзім Стубеда, Віталь Лебедзеў, Аляксей Навойчык, Ілля Паланевіч і Стась Ульянка, Вадзім Траццяк, Ян Марынін, Раман Гесть. На праглядзе знаходзяцца Мікіта Балабан, Уладзімір Крысевіч і Мікіта Стасилевич.

Што да перадсезоннай падрыхтоўкі, то яна будзе праходзіць тут у Мінску. Мы правядзём дзве таварыскія гульні супраць «Гродна-93». Як і ў мінулым сезоне плануем гуляць у чэмпіянаце Беларусі і літоўскай лізе.