Плэй-оф мужчынскага чэмпіянату



«Барысфен»
Адзін з мацнейшых калектываў Беларусі, як ні дзіўна, ані разу не выйграваў чэмпіёнства. Больш за тое, леташні фінал стаў першым у гісторыі магілёўскай каманды, а срэбныя медалі – вышэйшым дасягненнем на сённяшні дзень.

Некалі «рэанімацыя» магілёўскай каманды ўнесла дадатковую інтрыгу ў чэмпіянат Беларусі, а кожны супернік змушаны лічыцца з падапечнымі Крываноса.

У бягучым сезоне «Барысфен» размясціўся на першым месцы па выніках рэгуляркі і не плануе змяншаць звароты. Грознай сілай у складзе Магілёва з'яўляюцца Браян Стар, Дарал Эрнандас-Зіненка і Вадзім Пракапенка. З-за дугі ўяўляе небяспеку і Дзяніс Пастухоў.

Лідар па ачках: Браян Стар – 18.8
Лідар па падборах: Дарал Эрнандас-Зіненка – 8.8
Лідар па асістах: Браян Стар – 5.0

«Цмокі-Мінск», рэзерв
Рэзервовы склад «Цмокаў» існуе ўсяго два гады, але ўжо паспеў выйграць Кубак краін, стаць срэбным прызёрам студэнцкага турніру ў Маскве і пашумець у другім дывізіёне Літвы. Дарэчы, з улікам апошняга мінчане правялі 60 матчаў за бягучы сезон. Гэта ўдвая больш, чым у астатніх удзельнікаў чэмпіянату.

У другой палове сезону каманду пераследавалі пашкоджанні, што адбілася на становішчы ў турнірнай табліцы. Але ўжо ў апошняй сустрэчы другога этапу рэгуляркі, «Цмокі» былі практычна ў поўным складзе.

Яўген Белянкоў з'яўляецца самым эфектыўным гульцом каманды. Але лідарам нашага нападзення няраз рабіўся і Андрэй Рагазенка. Запаліць гульню здольныя і вярнуўшыяся пасля пашкоджанняў Іван Аладка і Андрэй Стаброўскі, а пад шчытамі адпрацоўваюць Кірыл Чумакоў і Максім Лютыч.

Лідар па ачках: Яўген Белянкоў – 19.7
Лідар па падборах: Максім Лютыч – 7.9
Лідар па асістах: Уладзіслаў Блізнюк – 3.9

«Гродна-93»
Самая заходняя каманда плэй-оф, якая заняла па выніках рэгуляркі трэцяе месца, мае багатую чэмпіёнскую гісторыю – адразу 8 тытулаў. Праўда, апошні раз золата адпраўлялася ў Гродна ў далёкім 2004. Яшчэ 13 раз «Гродна-93» рабіўся срэбным прызёрам турніру і 2 – бронзавым. Дарэчы, у мінулым сезоне за бортам фіналу «Гродна» пакінула менавіта наша каманда.

Бягучы год складаецца для каманды няпроста: падапечныя Васілеўка па ходу сезону прайгравалі простым канкурэнтам з Мінска і Магілёва. Дый лідары каманды перыядычна выбывалі з-за пашкоджанняў.

Асноўнымі скорэрамі каманды з'яўляюцца Ілля Шарыпаў і Іван Каляеў, пад шчытамі працуюць Аляксандр Цішчанка і Павел Карасевіч.

Лідар па ачках: Ілля Шарыпаў – 19.4
Лідар па падборах: Аляксандр Цішчанка – 7.5
Лідар па асістах: Максім Мірашнічэнка – 7.6

«Цмокі-Мінск»-2
Самая юная каманда фінальнай часткі турніру, якая складаецца з хлопцаў ва ўзросце да 20 гадоў ніколі не выйгравала галоўны турнір краіны. А вышэйшым дасягненнем з'яўляюцца бронзы 2012 і 2014 гадоў.

У бягучым сезоне наша маладзёжка выйграла змаганне за трапленне ў мацнейшы квартэт у «Імпульса» і «Рубона» і стала адным з трох калектываў, які змог перайграць «Барысфен».

Лідар па ачках: Віталь Лебедзеў – 14.0
Лідар па падборах: Вадзім Стубеда – 7.4
Лідар па асістах: Вадзім Траццяк – 4.1

«Імпульс-БДУІР»
Яшчэ адна каманда турніру з чэмпіёнскай гісторыяй, якая, на жаль для радыётэхнікаў, даўно адышла ў нябыт. У складзе сучаснага «Імпульсу» гуляюць галоўным чынам студэнты, сярод якіх Антон Зарэцкі і Дзяніс Сівацкі – былыя гульцы нашай маладзёжкі.

БДУІР па выніках першага этапу рэгуляркі трапіў у групу B, дзе выйграў змаганне за пяты радок у віцебскага «Рубону» і ў чвэрцьфінале сустрэнецца з рэзервовым складам «Цмокі-Мінск».

Лідар па ачках: Максім Казловец – 22.6
Лідар па падборах: Максім Казловец – 8.5
Лідар па асістах: Валянцін Назараў – 10.7

«Рубон»
Моцны сярэднячок чэмпіянату краіны не можа пахваліцца вялікімі дасягненнямі ў мінулым. Але патузаць нервы больш знакамітым супернікам «Рубон» дакладна ўмее. Што і прадэманстравалі падапечныя Руслана Байдакова ў кубкавых матчах.

Праўда, у рэгулярцы запаліць па-сапраўднаму не атрымалася, і ў выніку Віцебск прайграў змаганне за пяты радок, што азначае сустрэчу з «Барысфенам» ужо ў бліжэйшых матчах.

Лідар па ачках: Ягор Патупчык – 18.5
Лідар па падборах: Руслан Пішчэйка – 9.2
Лідар па асістах: Максім Шустаў – 7.5
stats

У паўфінале чэмпіянату краіны ўступіць у змаганне і асноўная каманда «Цмокаў».

Цмокі-Мінск, аснова
Асноўная каманда «Цмокаў» пачне свой удзел у нацыянальнай першынстве з паўфінальнай стадыі. І пазмагаецца з пераможцам пары «Гродна-93» - «Цмокі-Мінск». Мінчукі не ведаюць сабе роўных у нацыянальным чэмпіянаце ўжо цэлых 10 гадоў. Праўда, трэба адзначыць, што летась чэмпіёнства здабывалася супольнымі высілкамі асновы і рэзерву.

Лідар па ачках: Дэвон Садлер – 14.0
Лідар па падборах: Зісіс Сарыкопулас – 6.7
Лідар па асістах: Аляксандр Кудраўцаў – 2.7*

*статыстыка матчаў Адзінай Лігі ВТБ