Плюс адна перамога ў Літве



Самыя рэзультатыўныя: Уладзіслаў Блізнюк (24+6 асістаў), Данііл Барысевіч (17+3 падборы)

«Цмокі» Георгія Кандрусевіча вырвалі перамогу ў літоўскага «Лушчыса» - 87:85 (18-17, 30-25, 27-19, 12-24).

Гульня чарговага тура NKL пачалася міні-рыўком гаспадароў пляцоўкі 5-0. Толькі да сярэдзіны першай чвэрці «Цмокі» змаглі знайсці сваю гульню, а кідок з перыметра Уладзіслава Блізнюка ўпершыню ў гэтай сустрэчы вывеў нашу каманду наперад. Розніца ў ачко захавалася да канца адрэзку.

Наступныя дзве дзесяціхвілінкі атрымаліся сверхрэзультатыўнымі для нашай каманды. За гэтыя адразкі «Цмокі» здзейснілі 7 дакладных кідкоў з дугі, траплялі з лініі штрафу і да апошняй чвэрці мелі «+14».

Але «Лушчыс» не збіраўся здавацца і пачаў гульню рыўком 13-0, адправіўшы «Цмокі» на хвілінную паўзу. Пасля перапынку каманды абмяняліся рэзультатыўнымі атакамі, а потым Марцінас Шэпуціс зраўняў лік. Віталь Лебедзеў і Раман Гесць змаглі загасіць запал суперніка, трапіўшы з перыметру з перадач Уладзіслава Блізнюка. Супернік назбіраў яшчэ 6 ачкоў з лініі штрафу, але, на шчасце, гэтага не хапіла для перамогі.

Адзначым, што наша каманда паказала 100% вынік з лініі штрафу. Праўда, падыходзілі яны туды практычна ў 2 разы радзей, чым «Лушчыс» (13 супраць 20). Мікіта Балабан і Вадзім Стубеда здзейснілі на дваіх 15 падбораў, а Уладзіслаў Блізнюк і Аляксей Навойчык раздалі 11 рэзультатыўных перадач.

Статыстыка матча