Праходзім у наступны этап



Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Максім Салаш (17+4 падборы), Аляксандрэ Гаўрылавіч (15+9 падбораў), Віталь Лютыч (11)
«Кіеў-Баскет»: Максім Пустазвонаў (21+2 падборы), Вячаслаў Пятроў (20+7 падбораў +4 асісты)

Гульня з «Кіеў-Баскетам» пачыналася не вельмі добрымі навінамі: стала зразумала, што Дамінэз Барнэт не выйдзе на паркет. Затое вярнуўся цэнтравы Уладзімір Верамеенка. І адразу выйшаў у стартавай пяцёрцы.

Дэбют гульні атрымаўся не самым рэзультатыўным. Першыя ачкі абедзве каманды набралі з лініі штрафу, а вось з гульні не залётала амаль 3 хвіліны. Супернікі асцярожнічалі, што прыводзіла да неякасных атак. Але дакладныя кідкі Алекса Гаўрылавіча з дугі, блок-шоты Трасцінецкага і парачка хуткіх адрываў дазволілі мінчанам выйсці наперад на 10 пунктаў і вымусіць Айнарса Багацкіса ўзяць хвілінную паўзу. Госці трошкі скарацілі адставанне, але ўсё ж мелі ў пасіве «-7» пасля 20 хвілін.

Лідарства гаспадароў захоўвалася яшчэ практычна 15 хвілін гульнявога часуале тры дакладных з перыметра ад Кіева дазволілі суперніку зраўнаць лікМінчане мелі ўсе шанцы не перакладаць гульню ў авертаймале здаеццабаскетбольныя багі былі ў гэты раз на боку гасцей. Кіеў літаральна вырывае перамогу на апошніх хвілінах овертайму - 92:84.

Нягледзячы на вынік апошняга матча «Цмокі» з 3 перамогамі выходзяць з не самай простай групы Кубка ФІБА-Еўропа.

«Цмокі-Мінск» - «Кіеў-Баскет» 84:92 (14-11, 21-17,18-23, 24-26, 7-15)
«Цмокі-Мінск»: Салаш (17+4 падборы), Белянкоў (2+5 падбораў), Міркавіч (8+9 асістаў), Гаўрылавіч (15+9 падбораў), Лоўры (10+6 падбораў +6 асістаў), Лютыч (11), Верамеенка (8+5 падбораў), Рагазенка (0), Трасцінецкі (13 +3 падборы +2 асісты), Пустагвар (0)