Прэзентацыя «Цмокі-Мінск»



Запрашаем усіх аматараў баскетбола на прэзентацыю баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск», якая пройдзе 3 верасня ў 19.00 у спарткомплексе «Цмокаў».

У праграме:

- Знаёмства з новымі гульцамі мужчынскай, жаночай і рэзервовай каманд
- Выступ абноўленай жаночай групы падтрымкі і «Fatality Crew»
- Новая лінейка сувенірнай прадукцыі
- Фатазона і фатаграфіі з любімымі «Цмокамі»

Уваход на прэзентацыю вольны!