Прыкрая параза ў Літве



Самыя рэзультатыўныя:
Аляксей Навойчык - 19 ачкоў і 5 падбораў
Уладзіслаў Блізнюк - 18 ачкоў, 3 падборы і 5 асістаў
Уладзімір Крысевіч - 15 ачкоў і 5 падбораў

У літоўскай Паланзе рэзервовым «Цмокам» не хапіла зусім трошкі. У канцоўцы сустрэчы фартуна была на баку гаспадароў пляцоўкі – 85:84.

Першая палова гульні прайшла ў роўным змаганні і скончылася з лікам 33:33. Ключавым для нашай каманды стаў трэці гульнявы адрэзак. Дазволіўшы «Куршаі» здзейсніць 5 дакладных кідкоў з дугі і прайграўшы змаганне ў «фарбе» рэзерв стаў адставаць на 13 ачкоў.

Але ўжо на старце апошняга адрэзка падапечныя Георгія Кандрусевіча зрабілі рывок 10-0 і звялі адставанне да мінімуму. За 52 секунды да канца сустрэчы Уладзіслаў Блізнюк выканаў дакладна тры штрафныя кідкі і лік на табло стаў 81:79 на карысць гаспадароў. Але непатрэбны фол, страта і безвыніковая атака зноў дазволілі Паланзе завалодаць перавагай. Далёкі кідок Аляксея Навойчыка за 10 секунд ды канца дазволіў мінчанам скараціць адставанне да 1 пункта, але, на жаль, стаў апошнім рэзультатыўным кідком у гэтай гульні.

Статыстыка матчу