Расціслаў Вяргун: «Працягваем трэнеравацца»



Нягледзячы на паўзу ў Адзінай Лізе ВТБ трэніровачны працэс не спынены. Гульцы падтрымліваюць сваю гульнявую форму і чакаюць аднаўлення турніру. Галоўны трэнер асноўнай каманды Расціслаў Вяргун пракаментаваў бягучае становішча спраў «Цмокаў»:

«Мы падтрымліваем рашэнне Лігі ВТБ і Беларускай федэрацыі баскетбола прыпыніць правядзення турніраў. Здароўе гульцоў і заўзятараў – самае важнае, і не трэба ім рызыкаваць.

Што да нашай каманды, пасля вяртання з Даніі ўсе гульцы здалі аналізы. Гэтак жа паступіла і польская каманда, з якой мы правялі апошнюю гульню. Усе гульцы здаровыя, і наш медычны штаб прыкладвае ўсе высілкі, каб так і заставалася.
Нягледзячы на адсутнасць гульняў, мы працягваем трэнеравацца ў спакойным рэжыме. Так што ў выпадку аднаўлення турніраў будзем гатовы вярнуцца на паркет.

Зараз мы ўсе спадзяёмся, што становішча пачне паляпшацца, і турніры будуць адноўлены. Заўзятары паспеюць атрымаць асалоду ад баскетболу! Але, паўтаруся, здароўе – гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць, і мы павінны ставіцца да яго асцярожна.

Беражыце сябе і, спадзяюся, да хуткай сустрэчы!»

Tsmoki

Tsmoki

Tsmoki

Tsmoki