Расціслаў Вяргун і Эдмундс Валейка працягнуць супрацу з «Цмокі-Мінск»



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» працягне сваю супрацу з Расціславам Вергуном і Эдмундсам Валейка.

Расціслаў Вяргун узначаліў нашу каманду ў студзені бягучага года і заваяваў з ёй чэмпіёнскі трафей нацыянальнага першынства. Да гэтага трэнер працаваў з рэзервовай камандай. Для латвійскага спецыяліста Эдмундса Валейка гэты сезон стане трэцім у сістэме клуба.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
Вельмі рады, што наша супраца з клубам працягнецца. Мы хочам стварыць амбіцыйную каманду з характарам. Будзем будаваць якасны сплаў маладосці і досведу.

Цяпер мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і ўдзячныя за дадзены шанец.