Расціслаў Вяргун: «Ганаруся хлопцамі з рэзервовай каманды»



Сёння стаў вядомы спіс 12 гульцоў, што патрапілі ў афіцыйную заяўку зборнай Беларусі на матч са Швецыяй. Імі сталі: Аляксандр Кудраўцаў, Андрэй Рагазенка, Дэвон Садлер, Іван Аладка, Яўген Белянкоў, Аляксей Трасцінецкі, Мікіта Мешчаракоў, Аляксандр Пустагвар, Максім Салаш, Арцём Парахоўскі, Аляксандр Семянюк, Дзмітрый Паляшчук.

Як стала вядома, з-за пашкоджання ўдзел у матчы не зможа прыняць Віталь Лютыч.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун пракаментаваў трапленне гульцоў рэзерву ў выніковы склад:

Вельмі рады і ганаруся хлопцамі з рэзервовай каманды. Лічу, што яны заслужана атрымалі выклік, праявіўшы сябе ў матчах НКЛ і гульнях чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. Віншую кожнага з іх. Думаю, што гэта паказвае мэтазгоднасць існавання рэзервовай каманды «Цмокі-Мінск».

Шкада, што пашкоджанне атрымаў Віталь Лютыч і гэта не дазволіць яму выйсці заўтра на паркет. Што датычыцца астатніх прадстаўнікоў нашай каманды, то ўсе гульцы пакінулі распалажэнне клубу ў добрай фізічнай форме і з ахвотай гуляць за сваю краіну. Жадаю кожнаму з іх праявіць сябе з лепшага боку ў заўтрашняй сустрэчы, а зборнай дамагчыся патрэбнага выніку.

Матч Беларусь - Швецыя пройдзе заўтра ў 17.00 на Falcon Club Арэне.