Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск»
Аснова працягвае хатнюю серыю з лідарамі Адзінай Лігі ВТБ. У суботу на чарзе казанскі УНІКС.

Казанцы займаюць трэці радок турнірнай табліцы і да апошняга ў графе параз у каманды значылася лічба 2. Гэта былі пройгрышы «Хімкам» і «Парме». Але ў гэтыя выходныя, нечакана шмат для каго, УНІКС саступіў «Ніжняму Ноўгараду» - 85:91.

Матч «Цмокі-Мінск» - УНІКС пройдзе 2 лютага ў 15.00. Квіткі ў продажы на ticketpro.by.

02.02 - «Цмокі-Мінск» - УНІКС
(15.00, Falcon Club Арэна)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
Рэзерв зачыняе рэгулярны сезон чэмпіянату матчам з магілёўскім «Барысфенам». Праўда, наша каманда падыходзіць да гэтай сустрэчы ў не аптымальнай форме. Апроч адсутных Андрэя Рагазенкі і Андрэя Стаброўскага, матч можа прапусціць і Яўген Белянкоў.

У выпадку перамогі, мінчукі скончаць рэгулярку на першым месцы з адной паразай.

30.01 Барысфен - Цмокі-Мінск
(18.00, ск Алімпіец, Магілёў)

«Цмокі-Мінск»-2
Падначаленым Георгія Кандрусевіча, што ідуць на 4 радку турнірнай табліцы, напрыканцы выпаў матч з РЦАП-СДзЮШАР. Моладзевыя каманды правядуць сустрэчу ў гэту суботу ў 12.00.

02.02 Цмокі-Мінск-2 – РЦАП- СДзЮШАР
(12.00, ск Цмокі-Мінск)

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Жаночая каманда «Цмокі-Мінск» зачыніць гульнявы тыдзень. У нядзелю нашы дзяўчыны правядуць першы матч другога этапу чэмпіянату. У суперніцах - моладзь з «Вікторыі».

03.02 Цмокі-Мінск - Вікторыя
(15.00, ск Цмокі-Мінск)