Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
У нашай жаночай каманды на гэтым тыдні важны матч: падначаленыя Андрэя Ваўлева правядуць другую сустрэчу супраць славацкіх «Пьешцянскіх чаек». Нагадаем, у першым матчы каманды згулялі ў нічыю (55:55), а значыць менавіта ў Мінску вызначыцца ўдзельнік фінальнай часткі турніру.

13.02 Цмокі-Мінск – Пьешцянскі чайкі
(17.00, спарткомплекс «Цмокі-Мінск»)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
Заўтра рэзервовы склад правядзе выязны матч з «Гродна-93». У першым матчы другога этапу рэгуляркі гарадзенцы саступілі магілёўскаму «Барысфену» (82:99), а рэзерв перамог нашу маладзёжку (92:71).

12.02 Гродна-93 - Цмокі-Мінск (рэзерв)
(17.30, Спартова-турыстычны комплекс)

«Цмокі-Мінск»-2
А вось наша маладзёжка будзе прымаць дома каманду Андрэя Крываноса. Пасля перамогі над Гродна «Барысфен» працягвае дзяліць лідарскую пазіцыю з рэзервовай камандай «Цмокаў».  

Гэта апошняя гульня перад паўзай у чэмпіянаце, цягам  якой падначаленыя Георгія Кандрусевіча згуляюць трэці этап еўрапейскай юнацкай лігі.

13.02 Цмокі-Мінск (2) – ЦАР Барысфен
(18.30, спарткомплекс «Цмокі-Мінск»)