Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Жаночая каманда «Цмокі-Мінск» ужо ў гэту суботу можа аформіць трэцяе запар, а ў цэлым пятае для сябе чэмпіёнства. Нашы дзяўчыны здабылі 2 упэўненыя перамогі дома і цяпер адправяцца ў Гродна, дзе могуць зняць усе пытанні.

13.04 Цмокі-Мінск - Алімпія
(16.30, гульнявая зала ВАР, Гродна)

«Цмокі-Мінск»
І зноў у нашай асноўнай каманды няпросты тыдзень: у чацвер сустрэча з «Хімкамі», а ў суботу – з рыжскім ВЭФам. Дарэчы, матч з гасцямі з Падмаскоўя стане апошняй хатняй гульнёй у сезоне Лігі ВТБ. Так што калі вы яшчэ не набылі квіткі, то заходзіце на ticketpro.by і абірайце лепшыя месцы. Ну а гульню з латышамі ў прамым эфіры Ліга пакажа на сваім сайце.

11.04 Цмокі-Мінск – Хімкі
(19.00, Палац спорту)
14.04 СЭФ - Цмокі-Мінск
(17.00, Алімпік спорт цэнтр, Рыга)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
Падначаленыя Дзмітрыя Калтунова пачынаюць плэй-оф мужчынскага чэмпіянату матчам з «Імпульс-БДУІР». І хоць мінчане аніразу ў гэтым сезоне не саступілі «Імпульсу», трэба  адзначыць, што радыётэхнікі – не самы прыемны супернік, здольны паднесці сюрпрызы.

Добрыя навіны – рэзерв пасля чарады пашкоджанняў ізноў поўным зборы. На паркет вярнуліся Андрэй Стаброўскі, Віктар Аўсепян, Іван Аладка і Данііл Барысевіч. Праўда, Яўген Белянкоў і Андрэй Рагазенка працягваюць выступаць са сверх нагрузкай, гуляючы і за асноўны склад.

12.04 Цмокі-Мінск – Імпульс-БДУІР
(18.30, зала бк «Цмокі-Мінск»)

«Цмокі-Мінск»-2
Маладзёжка згуляе ў чвэрцьфінале з «Гродна-93». Праўда, па просьбе суперніка мінчукі пачынаюць серыю з хатняй гульні. А добра гэта ці дрэнна даведаемся ўжо ў гэту суботу.

13.04 «Цмокі-Мінск»-2 – Гродна-93
(13.00, зала бк «Цмокі-Мінск»)