Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск»
Асноўная каманда перайграла «Гродна-93» і выйшла ў фінал. У суботу і нядзелю «Цмокі» адправяцца ў Магілёў, дзе ў становішчы татальнай падтрымкі мясцовай каманды правядуць першыя гульні залатой серыі. Матчы пройдуць у спарткомплексе «Алімпіец» у 18.00.

11.05 і 12.05 Барысфен - Цмокі-Мінск
(18.00, ск «Алімпіец», г. Магілёў)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
Падначаленыя Дзмітрыя Калтунова не трапілі ў фінал, але пазмагаюцца за бронзу турніру з «Гродна-93». Першыя гульні пройдуць на хатняй пляцоўцы мінчан.

11.05 Цмокі-Мінск – Гродна-93
(18.00, ск «Цмокі-Мінск»)
12.05 Цмокі-Мінск – Гродна-93
(15.00, ск «Цмокі-Мінск»)

«Цмокі-Мінск»-2
Самы насычаны тыдзень будзе ў моладзевай каманды. У сераду «Цмокі»-2 правядуць трэці матч серыі за 5-8 месцы з Брэстам. А потым адправяцца ў Талін, дзе пройдзе фінальная частка Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі. «Цмокі» правядуць тры сустрэчы з мясцовым «Калевам», літоўскім «Жальгірысам» і брытанскім «Маерскотам».

08.05 Цмокі-Мінск-2 – зб.Брэсцкай вобл.
(14.00, ск «Цмокі-Мінск»)
11.05 Цмокі-Мінск-2 – Калеў
(12.00, Талін, Эстонія)
11.05 Жальгірыс – Цмокі-Мінск-2
(16.00, Талін, Эстонія)
12.05 Цмокі-Мінск-2 – Маерскот
(10.00, Талін, Эстонія)