Расклад на тыдзень



Вяртанне Адзінай Лігі ВТБ, мужчынскага чэмпіянату краіны і гульня ў дзяўчын. Складаем план на гэты тыдзень.

«Цмокі-Мінск», аснова
Сёння Расціслаў Вяргун праводзіць матч зборнай Беларусі супраць Партугаліі, а ўжо ў суботу ён будзе кіраваць «Цмокамі» у матчы з саратаўскім «Аўтадорам». З моманту нашай апошняй сустрэчы расіяне паспелі змяніць трэнера і правесці кадравыя перастаноўкі ў гульнявым ростары. Дэталёвей пра гэта мы раскажам у пятніцу, а пакуль пазначайце ў календары, што 29 лютага ў 16.00 нас чакае прамая трансляцыя з Саратаву.

29.02 «Аўтадор» - «Цмокі-Мінск»
(16.00, Саратаў, Расія)

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Жаночая каманда «Цмокі-Мінск» заўтра прыме гродненскую «Вікторыю». Гульня пройдзе на Уральскай, а ўваход на як заўсёды вольны.

Яшчэ з цікавага: на гэтым тыдні мы даведаемся імя апошняга ўдзельніка Фіналу Чатырох Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі. Нагадаем, што апроч «Цмокаў», за золата турніру пазмагаюцца новасібірскае «Дынама» і «Жабіны Брно».

25.02 «Цмокі-Мінск» - «Вікторыя»
(18.00, ск «Цмокі-Мінск»)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
29 лютага згуляе не толькі асноўная каманда, але і рэзерв. Гульня пройдзе дома, а ў госці прыедзе «Імпульс-БДУІР». Рэзерву крайне важна здабыць перамогу ў гэтай сустрэчы, каб ізноў падняцца на другі радок турнірнай табліцы. Зараз там знаходзіцца віцебскі «Рубон», які правёў на 1 сустрэчу больш.

29.02 «Цмокі-Мінск» - «Вікторыя»
(15.00, ск «Цмокі-Мінск»)