Расклад на тыдзень



Ліга ВТБ у панядзелак і вырашальны матч у Славакіі. Распавядаем, за чым сачыць на гэтым тыдні.

«Цмокі-Мінск», аснова
Падначаленыя Расціслава Вергуна пачнуць новы працоўны тыдзень гульнёй у Адзінай Лізе ВТБ. Сёння ўвечары наша каманда на выездзе згуляе з эстонскім «Калевам», які ўжо паспеў здабыць перамогі над УНІКСам, «Зенітам», НН і «Астаной». Падначаленыя латышскага спецыяліста Робертса Штельмахерса ідуць на 5 месцы ў турнірнай табліцы. Дэталёвей пра суперніка чытайце тут.

02.12 «Калеў» - «Цмокі-Мінск»
(20.00, Талін, Эстонія)

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Самы важны для сябе матч правядзе наша жаночая каманда. У сераду «Цмокі-Мінск» правядзе апошнюю сустрэчу групавога этапу Кубка-ФІБА. Для захавання шанцаў на наступны раўнд плэй-оф нашай камандзе трэба перамагаць. Падначаленыя Ваўлева не паднімуцца вышэй у групе, але з 3 перамогамі ў актыве могуць трапіць у 4 мацнейшых каманд, якія занялі 3 месца. Менавіта гэтыя каманды пройдуць далей.

Потым дзяўчыны адправяцца ў Гродна, дзе пройдзе другі этап Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі. «Цмокі» сустрэнуцца з «Кібіркшцісам» і «Алімпіяй». Нагадаем, наша каманда разам з навасібірскім «Дынама» узначальвае групу, маючы па 3 перамогі ў актыве.

04.12 «Ружамберок» - «Цмокі-Мінск»
(19.00, Ружамберок, Славакія)
07.12 «Цмокі-Мінск» - «Кібіркшціс»
(15.00, Гродна)
08.12 «Алімпія» - «Цмокі-Мінск»
(13.00, Гродна)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
У рэзервовага складу «Цмокаў» на гэтым тыдні толькі літоўская ліга. І калі ў пятніцу наша каманда сустракаецца з Вільнюсам, які ідзе на 3 месцы, то ў суботу мінчукі м згуляць з лідарам турніру з Цяльшая.

06.12 «Перлас» - «Цмокі-Мінск»
(19.00, Вільнюс, Літва)
07.12 «Цельшу» - «Цмокі-Мінск»
(17.00, Цяльшай, Літва)