Расклад на тыдзень



Важны тыдзень для жаночай каманды, сустрэча з самым моцным клубам Расіі і многае іншае. Разбіраемся, што чакае нашы каманды.

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Пачнем з прыгожай паловы нашага клубу. Жаночая каманда «Цмокі-Мінск» на гэтым тыдні адправіцца ў славацкі Кошыцэ, дзе пройдзе першы этап Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі на 4 каманд групы: «Цмокі», «СБС Астрава», «Янг Энджелс» і «Астана Тайгерс».

Мінчанкі падыходзяць да старту турніру ў якасці аднаго з фаварытаў па версіі афіцыйнага сайту лігі разам з «Жабінамі Брно» і навасібірскім «Дынама». Спадзяёмся, дзяўчыны пачнуць апраўдваць свой статус ужо ў першым матчы, які адбудзецца 11 кастрычніка.

Нагадаем таксама, што ў мінулым сезоне наша каманда стала ўладальнікам срэбных медалёў турніру, саступіўшы ў фінале рыжскаму ТТТ.

11.10 СБС Астрава - Цмокі-Мінск
(17.30, Анджэлс Арэна, Кошыцэ)
12.10 Цмокі-Мінск - Астана Тайгерс
(16.30, Анджэлс Арэна, Кошыцэ)
13.10 Янг Энджэлс - Цмокі-Мінск
(17.00, Анджэлс Арэна, Кошыцэ)

«Цмокі-Мінск», аснова
Расціслаў Вяргун ў гэтыя выходныя вязе сваю каманду ў Маскву, дзе яна сустрэнецца з грандам еўрапейскага баскетболу, пераможцам Еўралігі і Лігі ВТБ ЦСКА. Для армейцаў гэта будзе ўжо чацвёртая сустрэча ў рамках турніру: на старце яны нечакана саступілі на выездзе «Енісею», але не дазволілі паўтарыць падобны трук «Парме». Сёння ЦСКА сустракаецца з піцерскім «Зенітам».

Ну а ў рэгулярцы Еўралігі масквічы на выездзе разграмілі «Валенсію», усім сваім выглядам паказаўшы, што ў Краснаярску была выпадковасць.

Матч з ЦСКА адбудзецца ў нядзелю ў 13.00. Ліга ВТБ пакажа гульню ў прамым эфіры на сваім сайце.

13.10 ЦСКА - Цмокі-Мінск
(13.00, УСК ЦСКА, Масква)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
У хлопцаў Георгія Кандрусевіча як заўсёды насычаны графік: на гэтым тыдні ім трэба будзе згуляць адразу тры матчы.

У аўторак наша каманда адправіцца ў Брэст, дзе ў рамках нацыянальнага чэмпіянату згуляе са зборнай вобласці. Ну а ў пятніцу і суботу па планах NKL: «Таўрагі» і «Йонава». У актыве «Таўрагі» 1 перамога (якраз над «Йонава»), пры адной паразе. А «Йонава» як і нашы рэзервовы склад пакуль не ведае перамог у турніры.

08.10 зб. Брэсцкай вобл. - Цмокі-Мінск
(18.30, ск Вікторыя, Брэст)
11.10 Таўрагі - Цмокі-Мінск
(18.00, Таўрагі)
13.10 Йонава - Цмокі-Мінск
(19.00, Йонава)