Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск», аснова
Падапечных Расціслава Вергуна чакае цяжкі тыдзень. Ужо сёння каманда адправіцца ў Кіеў, дзе 5 лістапада правядзе матч Кубку ФІБА з мясцовым «Кіеў-Баскетам». А адтуль мінчан чакае доўгі пералёт у Нур-Султан. Матч з казахстанскай «Астаной» пройдзе нязвыкла рана па мінскім часе: гульня пачнецца ў 12.00. Так што ёсць магчымасць пачаць свой ўікэнд з прагляду лепшай гульні з мячом.

05.11 «Кіеў-Баскет» - «Цмокі-Мінск»
20.00 (Палац спорту, Кіеў)
09.11 «Астана» - «Цмокі-Мінск»
12.00 (Велатрэк, Нур-Султан)

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Жаночая каманда «Цмокаў» правядзе свой апошні хатні матч групавога этапу. Далей толькі выезды ў Краснаярск і Ружамберок. Апошняй хатняй сустрэчай стане гульня з турэцкім «Хатаем». Нагадаем, у першым матчы падапечныя Андрэя Ваўлева саступілі турчанкам 79:71.

Звяртаем увагу, што гэты матч пройдзе на пляцоўцы Falcon Club Арэны. Уваход на гульню вольны!

06.11 «Цмокі-Мінск» - «Хатай»
(18.30, Falcon Club Арэна)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
Падначаленыя Георгія Кандрусевіча адкрыюць свой гульнявы тыдзень матчам чэмпіянату Беларусі супраць віцебскага «Рубону», які ўзначальвае турнірную табліцу. Ну а ў пятніцу і суботу пройдуць чарговыя матчы NKL c «Лушчысам» і «Ёнішкіс Дзелікатэсасам».

05.11 «Цмокі-Мінск» - «Рубон»
(18.30, ск «Цмокі-Мінск»)
08.11 «Лушчыс» - «Цмокі-Мінск»
(19.00, Шыляле, Літва)
09.11 «Цмокі-Мінск» - «Дзелікатэсас»
(17.00, Ёнішкіс, Літва)