Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск», аснова
Асноўная каманда «Цмокі-Мінск» правядзе на гэтым тыдні 2 сустрэчы: па адной у Кубку ФІБА і Адзінай Лізе ВТБ. Спачатку мінчане адправяцца ў Дняпро, дзе сустрэнуцца з аднайменнай камандай. Нагадаем, «Цмокі» узначальваюць сваю групу з трыма перамогамі ў актыве. Але для гарантаванага праходу далей ім трэба здабыць вікторыю яшчэ ў адной сустрэчы.

А ў нядзелю падапечныя Расціслава Вергуна адправяцца да «Хімкаў», якія ўзначальваюць турнірную табліцу Лігі, не прайграўшы ні ў адной з сустрэч.

20.11 «Дняпро» - «Цмокі-Мінск»
(20.00, ск «Шыннік», Дняпро)
24.11 «Хімкі» - «Цмокі-Мінск»
(15.00, БЦМВ, Хімкі)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
У падапечных Георгія Кандрусевіча засталася ўсяго 1 гульня першага этапу нацыянальнага чэмпіянату. Але яна пройдзе толькі 26 лістапада. А на гэтым тыдні «Цмокі» скончаць 1 кола NKL матчам супраць «Нептунаса» з Клайпеды. І пачнуць другі тур матчам з гэтай жа камандай.

23.11 «Нептунас» - «Цмокі-Мінск»
(17.00, Клайпеда, Літва)
24.11 «Нептунас» - «Цмокі-Мінск»
(15.00, Клайпеда, Літва)

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
У жаночай каманды «Цмокаў» цяжкі тыдзень. Падначаленыя Ваўлева правядуць 2 матчы і абодва супраць мацнейшых каманд чэмпіянату Беларусі. У аўторак дзяўчыны будуць гуляць у Гродна з мясцовай «Алімпіяй». А ў нядзелю ў спарткомплексе «Гарызонта» сустрэнуцца з каманднай Наталлі Трафімавай, якая паходу сезону ўзмацнілася Янінай Інкінай. Адзначым, што ў складзе «Гарызонту» у матчы з «Алімпіяй» на паркеце з'явілася цэнтравая зборнай Беларусі Анастасія Верамеенка. Насця правяла на пляцоўцы больш за 20 хвілін і адзначылася 12 ачкамі і 9 падборамі.

19.11 «Алімпія» - «Цмокі-Мінск»
(18.30 гульнявая зала ВАР, Гродна)
24.11 «Гарызонт» - «Цмокі-Мінск»
(15.00, ск «Гарызонт», Мінск)