Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Жаночы чэмпіянат Беларусі падыходзіць да кульмінацыі: 10 сакавіка стартуюць чвэрцьфіналы плэй-оф. На гэтай стадыі падначаленыя Андрэя Ваўлева сустрэнуцца з камандай, што размясцілася на апошнім месцы ў турнірнай табліцы.

«Цмокі» не прайгралі ў нацыянальным першынстве ніводнай сустрэчы і наўрад ці чакаюць сюрпрызаў ад самай юнай каманды турніру. Але для нашага трэнерскага штабу гэта можа быць чарговай магчымасцю праверыць моладзь перад падарожжам на Фінал Чатырох ЕЖБЛ.

10.03 Цмокі-Мінск – РДВАР
(13.00, зала бк «Цмокі-Мінск»)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
У нашых мужчынскіх каманд на гэтым тыдні запланавана па дзве сустрэчы: кожная з іх сустрэнецца з «Гродна-93» і «Барысфенам». Расклад сіл перад новымі турамі такі: Магілёў ідзе на першым месцы, за ім наш рэзерв і Гродна, а маладзёжка замыкае мацнейшую чацвёрку.

06.03 Цмокі-Мінск (р) – Гродна-93
(18.30, зала бк Цмокі-Мінск)
09.03 Барысфен - Цмокі-Мінск (р)
(15.00, спарткомплекс Алімпіец, г.Магілёў)

«Цмокі-Мінск»-2
Маладзёжка пакуль ідзе без перамог у другім туры рэгуляркі. Аднак, у нядаўнім матчы супраць «Гродна-93» падначаленыя Георгія Кандрусевіча паказалі, што проста так 2 ачка яны не аддадуць.

06.03 Барысфен - Цмокі-Мінск (2)
(18.00, спарткомплекс Алімпіец, г.Магілёў)
09.03 Гродна-93 - Цмокі-Мінск (2)
(13.00, спартова-турыстычны комплекс, г.Гродна)