Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Здаецца, самы складаны тыдзень будзе ў жаночай каманды. 13 сакавіка падначаленыя Андрэя Ваўлева правядуць другую сустрэчу фіналу чэмпіянату Беларусі супраць каманды РДВАР.  А затым адправяцца ў Растоў, дзе 16 і 17 сакавіка адбудзецца Фінал Чатырох Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі. У паўфінальным матчы «Цмокі» сустрэнуцца з гаспадынямі пляцоўкі «Растоў-Донам». А ў нядзелю правядуць сустрэчу з кімсьці з пары ТТТ і «Жабіны».  Фінальныя гульні пройдуць 17 сакавіка ў 12.00 (матч за трэцяе месца) і 15.00 (матч за першае месца).

13.03 РДВАР – Цмокі-Мінск
(18.30, РДВАР)
16.03 Растоў-Дон - Цмокі-Мінск
(17.00, Цэнтр гульнявых відаў спорта, Растоў-На-Доне)

«Цмокі-Мінск», аснова
Асноўная мужчынская каманда адправіцца ў казахстанскую Астану. Сталічная каманда пад кіраўніцтвам Эміля Райкавіча паказвае ў гэтым сезоне выдатную гульню, забраўшыся на 5 месца ў турнірнай табліцы. З апошняга: казахі на выездзе перайгралі УНІКС, які, у сваю чаргу, гуляе яшчэ і ў  Еўракубку.  

17.03 Астана – Цмокі-Мінск
(17.00, ск «Велатрэк»)

«Цмокі-Мінск», маладзёжка
У «Цмокі-2» павінна быць адна сустрэча на гэтым тыдні супраць рэзервовага складу. Маладзёжка ўсё яшчэ ў пагоне за першай перамогай на другім этапе чэмпіянату і пасля няўдалага падарожжа ў Гродна паспрабуе прыкласці ўсе высілкі, каб ускладніць жыццё старэйшым калегам.

14.03 Цмокі-Мінск (рэзерв) – Цмокі-Мінск (2)
(18.30, ск «Цмокі-Мінск»)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
Апроч лакальнага дэрбі падначаленыя Дзмітрыя Калтунова зноў сустрэнуцца з магілёўскім «Барысфенам». У рэзерва ніяк не атрымліваецца перайграць Магілёў у рамках другога этапу, а значыць матч абяцае быць вельмі зацятым.

13.03 Цмокі-Мінск (рэзерв) – Барысфен
(18.30, ск «Цмокі-Мінск»)