Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск», аснова
На кантрасце з папярэднім тыднем, калі наша каманда правяла 3 матчы за 7 дзён, на гэтай іх чакае толькі 1 сустрэча. «Цмокі» адправяцца да абноўленага «Лакаматыву». З моманту першай сустрэчы ў Мінску краснадарцы паспелі змяніць трэнера і ўнесці карэктывы ў гульнявы склад. Хутка мы раскажам дэталёвей як ідуць справы ў «Лока», а вы пазначайце ў сваіх календарах 18 студзеня.

18.01 «Лакаматыў» - «Цмокі-Мінск»
(16.00, Баскет-хол, Краснадар)

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
У жаночай каманды адказны тыдзень. Нашы дзяўчыны ўжо гарантавалі сабе плэй-оф Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі, але перамога ў кожнай гульне будзе ўплываць на таго, з кім мы сустрэнемся ў плэй-оф. 16 і 17 снежня падапечныя Андрэя Ваўлева сустрэнуцца з дзвюма расійскімі камандамі: Растоў-Дон-ЮФУ і гаспадынямі пляцоўкі новасібірскім «Дынама».

16.01 «Растоў-Дон» - «Цмокі-Мінск»
(12:30, арэна «Север», Новасібірск)
17.01 «Цмокі-Мінск» - «Дынама»
(09:30, арэна «Север», Новасібірск)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
Рэзервовы склад «Цмокаў» завяршае свой удзел у NKL матчамі супраць «Віціса» і «Ежерунаса». Але для пачатку камандзе Георгія Кандрусевіча патрэбна сустрэцца з уласнай маладзёжкай. І пройдзе гэта гульня сёння. Уваход на матч вольны!

13.01 «Цмокі-Мінск» (м) - «Цмокі-Мінск», рэзерв
(18.30, ск «Цмокі-Мінск)
17.01 «Віціс» - «Цмокі-Мінск»
(20.00, Шакяй, Літва)
18.01 «Ежэрунас» - «Цмокі-Мінск», рэзерв
(17.00, Малетай, Літва)