Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск»
У падначаленых Аляксандра Круцікава пачынаецца складаны перыяд: наперадзе хатнія сустрэчы з ЦСКА (квіткі на ticketpro.by), УНІКСам і «Зенітам». Але спачатку мінчане самі адправяцца ў Маскву, дзе ў нядзелю згуляюць з «Хімкамі».

20.01 Хімкі – Цмокі-Мінск
(15.00, Хімкі, Расія)

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Жаночы чэмпіянат вяртаецца пасля працяглай паўзы. Падначаленыя Андрэя Вавлева дома прымуць гарадзенскую «Алімпію». У першым крузе каманда Дзмітрыя Кузьміна не змагла нічога супрацьпаставіць мінчанкам і саступіла з лікам 60:73. Ужо ў гэтую нядзелю ўбачым, што змянілася з таго часу.

20.01 Цмокі-Мінск – Алімпія
(16.00, ск «Цмокі-Мінск»)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
У рэзервовага складу «Драконаў» апошні напружаны тыдзень. У нацыянальнай баскетбольнай лізе Літвы заканчваецца рэгулярны сезон, а разам з ім і ўдзел у турніры нашай каманды. Пры гэтым варта адзначыць, што мінчане ідуць у зоне плэй-оф і ў іншай сітуацыі працягнулі б барацьбу за чэмпіёнства.

У пятніцу і суботу «Цмокі» сустрэнуцца з камандамі «Таурагес» і «Эжэрунас» і зробяць усё, каб скончыць турнір на пазітыўнай ноце.

18.01 Таурагес – Цмокі-Мінск
(19.00, Таураге, Літва)
19.01 Эжэрунас – Цмокі-Мінск
(17.00, Малетай, Літва)

«Цмокі-Мінск»-2
Яшчэ адной гульнёй для рэзерву стане матч з нашай маладзёжкай. Дэрбі «Драконаў» пройдзе ўжо ў гэтую сераду на пляцоўцы спарткомплексу «Цмокі-Мінск». Гэта будзе другая сустрэча каманд у гэтым сезоне, у першай гульні мацнейшай была каманда Вергуна (95:51).

Але гэта не ўсё выпрабаванні для нашай маладзёжкі. У суботу нашы хлопцы згуляюць з магілёўскім «Барысфенам», які на днях вынес «Гродна-93».

16.01 Цмокі-Мінск-2 – Цмокі-Мінск
(18.30, ск «Цмокі-Мінск»)
19.01 ЦАР Барысфен – Цмокі-Мінск-2
(15.00, Магілёў)